СТАРТУЕМ НА ВЫЕЗДЗЕ СУПРАЦЬ МАЗЫРАН
У сталічнай Нацыянальнай школе прыгажосці адбылося лёсаванне чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
У хуткім часе на нашым сайце з’явіцца поўны календар сезона. Пакуль жа паведамім, што ў межах стартавага тура — 20-22 сакавіка — мінскія дынамаўцы правядуць выязны паядынак з мазырскай "Славіяй".
Потым розыгрыш элітнага дывізіёна возьме двухтыднёвую паўзу "пад зборныя". У прамежак з 3 па 5 красавіка "бела-сініх" чакае гульня ў родных сценах з бабруйскай "Белшынай".







