СЕМІНАР ПА ЗМЯНЕННЯХ У ПРАВІЛАХ ГУЛЬНІ
Пасля пятнічнай трэніроўкі на стадыёне "Дынама-Юні" футбалісты і трэнерска-адміністратыўны штаб "бела-сініх" сустрэліся з кіраўніком дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімірам КУЗЬМІНЫМ.
Тэмай мерапрыемства сталі нядаўнія змяненні ў правілах гульні. Уладзімір Аляксандравіч ілюстраваў свае тлумачэнні відэаматэрыяламі, у тым ліку з матчаў чэмпіянату Беларусі, а таксама падрабязна адказаў на вялікую колькасць пытанняў.











