РЭЗЕРВОВАЯ КАМАНДА ПАЗМАГАЕЦЦА З "ЛІДАЙ"
Вялікі футбольны дзень на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) у суботу, 14 лютага, закрые спарынг з удзелам дублёраў "бела-сініх", якія рыхтуюцца да выступу ў першай лізе чэмпіянату краіны-2026.
Каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі пазмагаецца з іншым прадстаўніком Д2 — "Лідай". Пачатак а 17-й гадзіне.
Уваход вольны. Будзем рады бачыць на гульні кожнага заўзятара!
Адзначым, што ў гэтым годзе нашы рэзервісты правялі чатыры кантрольныя сустрэчы: адолелі дзяржынскі "Арсенал" (2:1) і "Маладзечна-2018" (1:0), саступілі "МЛ Віцебск" (1:3) і сталічнаму СКА-1938 (0:1).







