РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" СУСТРЭНУЦЦА СА "СЛУЦКАМ-2024"
Наступны кантрольны паядынак наша моладзевая каманда згуляе ў сераду, 25 лютага, — традыцыйна на "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.
Гэтым разам у суперніках — "Слуцк-2024", які будучы сезон пачне ў першай лізе чэмпіянату краіны, а два тыдні таму змагаўся з асноўным складам "бела-сініх" (0:5).
Спарынг з удзелам падначаленых Сяргея Яромкі стартуе ў 15.00. Уваход вольны.







