РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" СУСТРЭНУЦЦА СА СКА-1938
У сераду, 11 лютага, наша моладзевая каманда ўзнавіць спарынг-праграму ў межах падрыхтоўкі да сезона. І на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пазмагаецца з землякамі са СКА-1938 — супернікам, разам з якім будзе выступаць у айчыннай найвышэйшай лізе-2026.
Гульня пачнецца ў 14.30. Уваход вольны.
Нагадаем, што двума з паловай тыднямі раней з экс-"Энергетыкам"-БДУ сустрэўся асноўны склад "бела-сініх" — перамога 2:0.







