РЭЗЕРВІСТАЎ ЧАКАЕ ІСПЫТ "НЁМАНАМ"
Спарынг-праграму ў межах перадсезоннай падрыхтоўкі "Дынама"-БДУФК пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі працягне выконваць у сераду, 18 лютага. У суперніках — дзейсны ўладальнік Кубка Беларусі, якому ўжо праз паўтары тыдні належыць змагацца за нацыянальны Суперкубак-2026.
Паядынак з гарадзенскім "Нёманам" прыме стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 14.30. Уваход вольны.
Адзначым, што рэзервісты "бела-сініх" у гэтым годзе двойчы сустракаліся з клубамі найвышэйшай лігі: адолелі дзяржынскі "Арсенал" (2:1) і саступілі "МЛ Віцебск" (1:3).







