НАСТУПНЫ СПАРЫНГ — СА "СЛАВІЯЙ"
Напэўна, самы інтрыгоўны і статусны для "бела-сініх" кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да сезона-2026 адбудзецца ў суботу, 21 лютага, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.
Падначаленыя Аляксандра Шагойкі пазмагаюцца з мазырскай "Славіяй", бронзавым прызёрам мінулага чэмпіянату краіны. Пачатак а 14-й гадзіне.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Запланаваны паказ спарынгу ў жывым эфіры на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







