НАСТУПНЫ СПАРЫНГ-ПАРТНЁР — "СЛУЦК-2024"
Чарговы працоўны тыдзень у межах перадсезоннай падрыхтоўкі "бела-сінія" скончаць правядзеннем кантрольнага паядынку.
У суботу, 7 лютага, належыць у родных сценах прымаць "Слуцк-2024", які па выніках мінулага чэмпіяната краіны страціў месца ў топ-дывізіёне. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) прагучыць у 12.00.
Уваход вольны.
Запланаваны жывы эфір спарынга на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







