НАСТУПНЫ АПАНЕНТ — БАТЭ
У суботу, 14 лютага, асноўны склад "бела-сініх" правядзе чарговы кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да сезона-2026. У суперніках — барысаўскі БАТЭ, змагацца з якім належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 12.00.
Уваход на трыбуны — вольны.
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.
Адзначым, што падначаленыя Аляксандра Шагойкі згулялі ў гэтым годзе чатыры спарынгі: паслядоўна зламілі супраціў сталічнага СКА-1938 (2:0), бабруйскай "Белшыны" (3:2), "Слуцка-2024" (5:0) і "Салігорска" (3:0).







