НАШЫХ ДЗЯЎЧАТ ЧАКАЕ ГУЛЬНЯ СА СКА-1938
Месяц з невялікім застаецца да старту новага сезона ў айчынным жаночым футболе — за Суперкубак краіны пазмагаюцца трыумфатар усіх унутраных турніраў у 2025-м "Дынама"-БДУФК і "Мінск", фіналіст Кубка Беларусі.
Падначаленыя Юрыя Малеева працягваюць завяршаць кожны тыднёвы цыкл падрыхтоўкі кантрольным паядынкам. У суботу, 14 лютага, на родным "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А сустрэнуцца з зямлячкамі са СКА-1938 (былая "Зорка"-БДУ). Пачатак у 14.30.
Запрашаем прыйсці на трыбуны і падтрымаць любімую каманду!







