НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ЗГУЛЯЮЦЬ НА "ЮНІ"
Шасціразовы пераможца жаночага чэмпіянату Беларусі — мінскае "Дынама"-БДУФК працягвае падрыхтоўку да сезона-2026.
У суботу, 7 лютага, падначаленыя нязменнага галоўнага трэнера Юрыя Малеева правядуць другі ў годзе спарынг — гэтым разам на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) супраць бабруйскай "Белшыны". Пачатак у 15.00.
Нагадаем, што тыднем раней нашы дзяўчаты ўзялі верх над АБФФ WU19 — 5:1.







