НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПАЧНУЦЬ ЧЭМПІЯНАТ У РОДНЫХ СЦЕНАХ
Завершана лёсаванне матчаў жаночага чэмпіянату Беларусі-2026.
Шасціразовы ўладальнік галоўнага нацыянальнага тытула — сталічнае "Дынама"-БДУФК у стартавым туры, паядынкі якога прызначаны на 27-29 сакавіка, прыме наваполацкі "Нафтан". А потым паедзе ў Магілёў — у госці да амбіцыйнага "Дняпра".
Увогуле ў шматмесячны шлях адправіцца тузін каманд: апроч пералічаных вышэй, гэта "Мінск", "Віцебск", "Дынама-Брэст", СКА-1938 (Мінск), АБФФ WU19 (Мінск), "Белшына" (Бабруйск), ДЮСШ-ПалесДУ (Пінск), "Гомель", "Смаргонь".
Пераможца і прызёры вызначацца па выніках двух колаў.
Фота: t.me/abffby







