"НАФТАН" — ЧАРГОВЫ СПАРЫНГ-ПАРТНЁР НАШАЙ ГАЛОЎНАЙ КАМАНДЫ
У сераду, 18 лютага, на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) адбудзецца кантрольны паядынак прадстаўнікоў айчыннага элітнага дывізіёна-2026.
"Бела-сінія" на чале з Аляксандрам Шагойкам пазмагаюцца з наваполацкім "Нафтанам". Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
Уваход на трыбуны вольны. Запрашаем заўзятараў падтрымаць любімую каманду!
Жывы эфір спарынгу запланаваны на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







