НА "ЮНІ" ПРЫЕДЗЕ "САЛІГОРСК"
Першы з пары запланаваных на гэты тыдзень кантрольных паядынкаў асноўны склад "бела-сініх" правядуць у сераду, 11 лютага. Месцы сустрэчы нязменна — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А.
Супернічаць належыць з "Салігорскам", які фінішаваў на 8-м радку ў розыгрышы трэцяга па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025, але ў наступным сезоне мае шансы ўзняцца рангам вышэй.
Стартавы свісток прагучыць у 17.00. Уваход вольны.
У жывым эфіры матч запланаваны да паказу на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







