МАКСІМ МЯКІШ ПАКІНУЎ МІНСКАЕ "ДЫНАМА"
Па сканчэнні тэрміна дзеяння кантракта з "бела-сінімі" развітаўся паўабаронца Максім МЯКІШ.
Ураджэнец Гродна правёў у складзе нашай каманды сезон-2026 (34 паядынкі, 4 галы + 2 выніковыя перадачы), разам з партнёрамі заваяваў Суперкубак краіны і срэбраныя медалі найвышэйшай лігі.
Менавіта ў якасці футбаліста мінскага "Дынама" ўчэпісты апорнік заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Беларусі (2 гульні).
Дзякуем Макса за працу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!







