МАЦВЕЙ КАЛІНОЎСКІ ПРАЦЯГНЕ ВЫСТУПЛЕННІ ЗА "АСТРАВЕЦ"
Хаўбек Мацвей КАЛІНОЎСКІ, трансферныя правы на якога належаць "бела-сінім", да сканчэння сезона будзе на правах арэнды абараняць колеры "Астраўца" (Д2).
У аналагічным статусе за тую ж каманду выхаванец Акадэміі нашага клуба ўжо выступаў — у другіх паловах 2023 і 2025 гадоў (сумарна 24 афіцыйныя паядынкі; 4 галы + 3 выніковыя перадачы).
У якасці арэндаванага гуляў і за "Оршу" (першая палова 2025-га; 12/3+0).
У форме "Дынама"-БДУФК выходзіў на газон 9 разоў (2 асіснтэнцкіх балы).







