ЛЁСАВАННЕ ЧЭМПІЯНАТУ — 19 ЛЮТАГА
Ужо зусім хутка шматлікія заўзятары "бела-сініх" даведаюцца пра расклад матчаў любімай каманды ў айчыннай найвышэйшай лізе-2026.
Календар вызначыцца па выніках лёсавання, якое адбудзецца ў чацвер, 19 лютага, у сталічнай Нацыянальнай школе прыгажосці і пачнецца ў 12.30. Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.
Адзначым, што ў розыгрышы элітнага дывізіёна традыцыйна возьме ўдзел 16 каманд. Апроч нашай, гэта "МЛ Віцебск", "Славія" (Мазыр), "Дынама-Брэст", "Мінск", "Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна), "Іслач" (Мінскі р-н), "Нёман" (Гродна), "Гомель", БАТЭ (Барысаў), "Арсенал" (Дзяржынск), "Віцебск", "Нафтан" (Наваполацк), "Баранавічы", "Днепр" (Магілёў), "Белшына" (Бабруйск).
Паядынкі стартавага тура прызначаны на 20-22 сакавіка.







