ЛЕКЦЫЯ ПА АНТЫДОПІНГУ
Пасля пятнічнай трэніроўкі "бела-сініх" чакала сустрэча з асноўным спецыялістам аддзелу адукацыі Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Екацярынай Вераценнікавай.
Футбалістам і трэнерска-адміністратыўнаму штабу мінскага "Дынама" далі максімальна падрабязную інфармацыю на заяўленую тэму. У праватнасці, на мерапрыемстве разглядзелі спіс забароненых субстанцый і метадаў, нагадалі пра важнасць праверкі ўсіх лекавых прэпаратаў і пра сэрвіс DopingCheck. Асобна была падкрэслена строгая асабістая адказнасць спартсменаў за тое, што трапляе ў іх арганізмы.
Апроч таго, аўдыторыю папярэдзілі аб сур’ёзных рызыках, звязаных з выкарыстаннем бмялагічна актыўных дадаткаў (БАДы), многія з якіх могуць змяшчаць забароненыя субстанцыі, не пазначаныя на этыкетцы.











