КІРЫЛ КОЎШ І АРЦЁМ САМУЙЛІК — У "ХВАЛІ"
Абаронца Кірыл КОЎШ і нападнік Арцём САМУЙЛІК, трансферныя правы на якіх належаць мінскаму "Дынама", да сканчэння сезона аддадзены ў арэнду першалігавай "Хвалі".
Абодва ўжо выступалі ў такім статусе за каманду з Пінска. Коўш — у 2023-м, потым запісал сабе ў актыў этапы кар’еры ў наваполацкім "Нафтане" (другая палова 2024-га) і гомельскім "Лакаматыве" (2025). Самуйлік — у другіх паловах 2024-га і 2025-га.
Адзначым, што Кірыл мае ў прафайле 13 матчаў за наш рэзервовы склад (таксама ўдзельнік Д2), Арцём — 17 (1 гол + 1 выніковая перадача).
Фота: vk.com/volna_pinsk







