КІРЫЛ АДАМОВІЧ ПАСПРАБУЕ СЯБЕ Ў НАВАПОЛАЦКУ
Паўабаронца "Дынама"-БДУФК Кірыл АДАМОВІЧ да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за "Нафтан".
Малады футбаліст у 2024-25 гадах правёў у форме нашага дубля 39 паядынкаў у Д2 (4 галы + 2 выніковыя перадачы), а ў складзе "бела-сініх" U19 удзельнічаў у розыгрышах Юнацкай лігі УЕФА-2024/25 і -25/26 (8 матчаў). Прычым мінулай восенню дапамог камандзе пераадолець тры кваліфікацыйныя раўнды "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" і ўпершыню ў гісторыі прабіцца ў 1/16 фіналу турніру.
Зычым Кірылу з найлепшага боку праявіць себя на новым узроўні!







