"ГЭТА ВЕЛЬМІ ВЯЛІКІ І АМБІЦЫЙНЫ КЛУБ"
На афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх" працягваюць выходзіць эпізоды праекта "7 пытанняў навічку", дзякуючы якому заўзятары атрымліваюць магчымасць больш даведацца пра хлопцаў, што далучыліся да каманды ў міжсезонні.
Чарговым героем стаў камерунскі легіянер Леанард ГВЕТ. 23-гадовы форвард расказаў пра тое, чаму адгукнуўся на запрашэнне з мінскага "Дынама", пра выбар гульнявога нумара, пра родную краіну і нават любімую беларускую страву.
Прыемнага прагляду!







