ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны на наступным тыдні пачне збор у сталіцы, пасля чаго адправіцца ў Астану. Там у суботу, 7 сакавіка, належыць згуляць з суперніцамі з Казахстана ў межах групы 6 дывізіёна "С" адборачнага турніру чэмпіянату свету-2027.
Трэнерскі штаб Вячаслава Грыгарава запрасіў да падрыхтоўкі да афіцыйнага паядынку 23 футбалісткі, у тым ліку пару прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК — хаўбека Аліну ЧАРЛЁНАК і форварда Ганну СІНЯЎСКУЮ.
Яшчэ адным канкурэнтам у барацьбе за праход далей з’яўляюцца армянкі.







