ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК ПАЕДУЦЬ У ЛЮКСЕМБУРГ
Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная гульцамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, рыхтуецца да ўдзелу ў другім адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы-2026 WU19.
У межах групы 4 дывізіёна "В" належыць змагацца за адзіную пуцёўку ў наступны этап з равесніцамі з Арменіі (27 лютага), Босніі і Герцагавіны (2 сакавіка) і гаспадынямі квартэту — камандай Люксембурга (5-га).
У выязны спіс уключаны чатыры футбалісткі "Дынама"-БДУФК — брамнік Екацярына КРУПНІК, абаронца Ангяліна ВАШЧУК, хаўбекі Вераніка КАЛЮТА і Любоў КАРНЯЕНКА.
У трэнерскі штаб выклікана Дыяна ТРОПНІКАВА, якая працуе ў асноўным складзе "бела-сініх".







