ДЫНАМАЎЦЫ 2010 І 2011 ГАДОЎ НАРАДЖЭННЯ ЕДУЦЬ У МАСКВУ
Дзве юнацкія каманды "бела-сініх" у суботу, 7 лютага, правядуць выязныя міжнародныя спарынгі з равеснікамі з маскоўскага "Лакаматыва" — у футбольным манежы РЖД у сталіцы Расіі.
Спачатку на поле са штучным пакрыццём выйдуць дынамаўцы 2011 года нараджэння на чале з Сяргеем Гігевічам і Антонам Пуцілам. Потым свой матч згуляюць падначаленыя Дзмітрыя Чалея і Паўла Шмігеры — 2010 г.р.
Для нашых хлопцаў гэта паездка з’яўляецца этапам падрыхтоўкі да працягу барацьбы ў юнацкім першынстве Беларусі-2025/26, якое ўзнавіцца вясной.
Адзначым, што кантрольныя паядынкі арганізаваны ў межах дакументальна аформленай паўтары месяцы таму супрацы паміж Акадэміямі мінскага "Дынама" і маскоўскага "Лакаматыва".
Фота: vk.com/rzd_arena







