"ДЫНАМА-МІНСК" U19: УСЁ ВЫРАШЫЦЦА Ў АДНЫМ ПАЯДЫНКУ
У сераду, 4 лютага, войска Сяргея Яромкі чакае гістарычная гульня — раней каманды з нашай краіны не прабіваліся ў 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Апанентам на гэтай стадыі акажуцца равеснікі з французскага ПСЖ. Мацнейшы з пары вызначыцца на полі трэніровачнага комплекса парыжан — па выніках аднаго паядынку. Пачатак у 14.30 па мясцовым часе (16.30 па беларускім).
Мінскія дынамаўцы апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Бельгіі на чале з Лотарам Д’Хондтам, асіставаць якому будуць Раман Дэвілье і Ніка Клаэс. Чацвёрты суддзя — Арэльен Пеці. Інспектар матчу — Паскаль Гарыб’ян (абодва — Францыя). Дэлегат УЕФА — Марыя Медзіна (Іспанія).
Дакладнай інфармацыі па трансляцыі супрацьстаяння пакуль няма.







