"ДЫНАМА"-БДУФК: ШЭСЦЬ СПАРЫНГАЎ ЗА ТРЫ ТЫДНІ
Рэзервовая каманда "бела-сініх" па завяршэнні выступаў у Юнацкай лізе УЕФА-2025/26, дзе дабралася да стадыі 1/16 фіналу, вярнулася ў Беларусь — і ўжо праз пару дзён узнавіць трэніровачную працу. Цяпер хлопцаў чакае планамерная падрыхтоўка да старту ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2026.
Да сканчэння месяца падначаленыя Сяргея Яромкі плануюць згуляць шэсць кантрольных матчаў:
серада, 11 лютага, — СКА-1938 (Мінск, Д2)
субота, 14 лютага, — "Ліда" (Д2)
серада, 18 лютага, — "Нёман" (Гродна)
субота, 21 лютага, — "Віцебск"
серада, 25 лютага, — "Слуцк-2024" (Д2)
субота, 28 лютага, — "Ніва" (Доўбізна, Д2)
Усе паядынкі адбудуцца на стадыёне "Дынама-Юні".







