ДУБЛЁРЫ Ў РОДНЫХ СЦЕНАХ ПРЫМУЦЬ "ВІЦЕБСК"
У суботу, 21 лютага, паспарынгуе і "Дынама"-БДУФК, якое рыхтуецца да ўдзелу ў розыгрышы першай лігі чэмпіянату Беларусі-2026.
Каманда Сяргея Яромкі зноў праверыць свае сілы на фоне суперніка з дывізіёна рангам вышэй — гэтым разам сустрэнецца з "Віцебскам" на "сінтэтыцы" роднага "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Пачатак у 16.30.
Уваход вольны. Прыходзьце — паядынак, няма сумневу, атрымаецца цікавым і напружаным!







