ДУБЛЁРЫ ПАЗМАГАЮЦЦА З "НІВАЙ"
Спарынг-праграму ў межах падрыхтоўкі да старту ў айчыннай першай лізе-2026 "Дынама"-БДУФК працягвае выконваць у суботу, 28 лютага.
Падначаленыя Сяргея Яромкі сустрэнуцца з "Нівай" з Доўбізна, якая выступае ў тым жа дывізіёне. Паядынак адбудзецца на "сінтэтыцы" КФП ФК "Мінск" па п-це Пераможцаў, што каля футбольнага манежа, і пачнецца ў 15.20.
Адзначым, што рэзервісты "бела-сініх" на гэты момант правёў восем кантрольных матчаў: адолелі дзяржынскі "Арсенал" (2:1), "Маладзечна-2018" (1:0), "Ліду" (1:0), "Слуцк-2024" (4:2), саступілі "МЛ Віцебск" (1:3), сталічнаму СКА-1938 (0:1), гарадзенскаму "Нёману" (1:2), "Віцебску" (0:2).







