БАЯВЫЯ НІЧЫІ З РАВЕСНІКАМІ-"ЧЫГУНАЧНІКАМІ"
У межах супрацы паміж Акадэміямі ФК "Дынама-Мінск" і ФК "Лакаматыў" (Масква) дзве юнацкія каманды "бела-сініх" адправіліся на кантрольныя паядынкі ў сталіцу Расіі.
І на "сінтэтыцы" манежа РЖД дзейнічалі добра: не саступілі супернікам у барацьбе, прадэманстравалі якасную гульню — і ў абодвух выпадках разыйшліся баявым мірам.
7.2. ЛАКАМАТЫЎ U15 — ДЫНАМА-МІНСК U15 (трэнеры Сяргей Гігевіч, Антон Пуціла) — 6:6 (нашы галы: Радыён Лапета — 3, Іван Быстры, Марат Алейнікаў, Мікіта Смусёнак)
ДЫНАМА-МІНСК U15: Уладзіслаў Абрамчык, Аляксандр Прахарэнка, Мікіта Лазараў, Яраслаў Лук’янчанка, Марцін Шклянко, Макар Саўчыц, Цімафей Ярашэвіч, Марат Алейнікаў, Іван Быстры, Радыён Лапета, Савелій Холад. На замены выходзілі Мікіта Смусёнак, Антон Хадасевіч, Арсеній Мінчукоў, Раман Рамановіч, Ягор Раманаў, Мацвей Трафім, Илля Грыцкевіч, Дарыюш Шынкевіч.
7.2. ЛАКАМАТЫЎ U16 — ДЫНАМА-МІНСК U16 (трэнеры Дзмітрый Чалей, Павел Шмігера) — 1:1 (наш гол: Уладзіслаў Вярэнік)
ДЫНАМА-МІНСК U16: Іван Паддубны, Антон Вяль, Мацвей Марыніч, Аляксандр Клімовіч, Іван Жахоўскі, Усевалад Васілевіч, Яраслаў Губашын, Марат Лазарэвіч, Захар Ляшан, Арцём Каняхін, Уладзіслаў Вярэнік. На замены выходзілі Мацвей Дзялендзік, Сяргей Захарэвіч, Максім Шаламіцкі, Максім Андрыянаў, Арцём Стаховіч, Цімур Акіменка, Антон Шкадун, Аляксей Сабалеўскі, Мацвей Странадкін.
Адзначым, што ў планах ёсць візіт у адказ юных "чыгуначнікаў" у Мінск.







