ЗНОЎ ПАРАЗА АД АЛБАНЦАЎ
Галоўная зборная нашай краіны завяршыла выступленні ў групе 1 дывізіёна С Лігі нацый-2026/27.
На жаль, заключны, намінальна дамашні паядынак пазітыўных эмоцый не прынёс — параза 0:2 ад албанцаў.
На газоне стадыёна "Рудолф Ілоўскі" ў венгерскім Будапешце з’явіліся два футбалісты мінскага "Дынама". Абаронцу Рамана БЕГУНОВА замянілі на 52-й хвіліне, апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ — на 85-й.
Выніковае становішча каманд. 1. Албанія — 15. 2. БЕЛАРУСЬ — 10. 3. Фінляндыя — 10. 4. Сан-Марына — 0.
У падначаленых Віктара Ганчарэнкі яшчэ будзе шанс прабіцца ў дывізіён В. Суперніка па дадатковых матчах, якія пройдуць вясной, вызначыць лёсаванне — ужо 20 лістапада.
Фота: прэс-служба АБФФ







