Наступны матч Нафтан 28 лістапада (13:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАСЛУЖАНАЯ ПЕРАМОГА НА СВАІМ ПОЛІ

22.11.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 29-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — МІНСК — 4:0 (1:0)
МІНСК. 22 лістапада. Нацыянальны футбольны стадыён. Пачатак у 17.00. 2570 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дзмітрыеў, Д.Жук (абодва — Мінск), С.Цяслюк (Гомель). 
ДЫНАМА-МІНСК: Кудравец, Гурбан, Бегуноў (к), Іваноў, Вакуліч (Швяцоў, 78), Сялява, Сакалоўскі (Жэчка, 75), Абдулахі (Душэўскі, 46), Аляксандраў (Джыме, 46), Варданян, Малашэвіч (Гвет, 75).
Запасныя: Радкевіч, Дубатоўка, Турэ, Полаз, Луцковіч.
МІНСК: Гутар (к), Дзіхціеўскі (Маліцкі, 82), Сокал, Абена, Мігдалёнак (Жолудаў, 82), Жэрдзеў (Матусевіч, 46), Турыч (Яцкевіч, 62), Дубінец, Кампа, Ксенафонтаў (Анарэ, 62), Кабія.
Запасныя: Гярашчанка, Хадаркевіч, Шарамет, Свірыдзенка.
ГАЛЫ: 1:0 — Іваноў (16, пас — Сакалоўскі). 2:0 — Варданян (51, пас — Джыме). 3:0 — Варданян (59, з пенальці за гульню рукой). 4:0 — Гвет (91+, пас — Варданян).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Кабія (28), Дубінец (44).