З "МІНСКАМ" ЗГУЛЯЕМ 22 ЛІСТАПАДА, КУБКАВЫ МАТЧ — 4 СНЕЖНЯ
Зусім нямнога застаецца да сканчэння айчыннага сезона.
Увазе заўзятараў — расклад для "бела-сініх" на гэтым адрэзку. Падначаленых Аляксандра Шагойкі чакаюць дамашні і выязны паядынкі найвышэйшай лігі, а таксама бітва за пуцёўку ў вясновы этап другога па значнасці ўнутранага спаборніцтва.
Чэмпіянат, тур 29 Нядзеля, 22 лістапада ДЫНАМА-МІНСК — Мінск 17.00
Чэмпіянат, тур 30 Субота, 28 лістапада Нафтан — ДЫНАМА-МІНСК 13.00
Кубак, 1/8 фіналу Пятніца, 4 снежня ДЫНАМА-МІНСК — МЛ Віцебск 18.00
У жывым эфіры ўсе матчы плануе паказаць тэлеканал "Беларусь 5".







