ЯШЧЭ АДНА ВІКТОРЫЯ Ў ШЫМКЕНЦЕ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2006 год нараджэння, прадэманстравала стаадсоткавы вынік у выязных кантрольных супрацьстаянных з равеснікамі з Казахстана.
Гэтым разам атрымалася ўзяць верх з лікам 2:1 (некалькімі днямі раней была зафіксавана перамога 1:0).
У сённяшнім спарынгу прынялі ўдзел тры мінскіх дынамаўцы. Усе 90 хвілін на газоне стадыёна "Намыс" у горадзе Шымкент адгуляў брамнік Даніла РАДКЕВІЧ, для якога то аказаўся дэбют у форме моладзевай зборнай Беларусі. Міхаіла АЛЯКСАНДРАВА замянілі на 46-й, Аляксея ЖЭЧКУ — на 66-й.
Адзначым, што Арцём САКАЛОЎСКІ назіраў за развіццём падзей з лаўкі запасных.
Фота: прэс-служба АБФФ







