ВОЗЬМЕМ КУРС НА КУЛЬТУРНУЮ СТАЛІЦУ
Ужо заўтра ўвечары "бела-сінія" згуляюць найважнейшы чэмпіянатны паядынак — гасцявы супраць "Віцебска". Стартавы свісток на мясцовым ЦСК прагучыць у 19.30.
Напярэдадні карэспандэнты клубнай прэс-службы адправіліся на трэніроўку падначаленых Аляксандра Шагойкі на базу ў Стайках. І дакладваюць: нашы хлопцы працуюць з добрым настроем і максімальнай канцэнтрацыяй.
Прадстаўляем падборку фотаздымкаў з гэтага занятку.
















