ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН"
Лістапад стартаваў для "бела-сініх" далёка не так, як хацелася б, — дамашняй асечкай у межах 27-га тура чэмпіянату краіны-2026.
На газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна не атрымалася дабіцца станоўчага выніку ў паядынку з "Нёманам" — 0:1.
На афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама" апублікавана відэа, у якім адлюстраваны і напружанне на полі, і эмоцыі на трыбунах, дзе сабралася амаль пяць тысяч гледачоў.







