"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Наступны паядынак чакае падначаленых Аляксандра Шагойкі ў суботу, 7 лістапада, калі належыць адправіцца на поўнач краіны ў межах 28-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Арэнай супрацьстаяння з "Віцебскам" акажацца асноўнае поле ЦСК (пр-т Люднікава, 12) — пачатак у 19.30.
КВІТКІ
Кошт — 10 рублёў (пенсіянеры і інваліды — 5 рублёў, жанчыны, школьнікі і студэнты — уваход вольны).
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў горадзе над Дзвіной будзе пахмурна, прагназуюць дажджы. Слупок тэрмометра размясціцца каля адзнакі +2+4 градусы.
ФОРМА
Наша каманда выйдзе на газон у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у лімонным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Ігарам Шумілавым (Азярцо), асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Вольга Блоцкая (Маладзечна). Рэферы VAR — Амін Кургхелі, асістэнт рэферы VAR — Віктар Гецікаў (абодва — Гомель).
Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі.
Дэлегат АБФФ — Уладзімір Кузьмін (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры цікавую дуэль можна ўбачыць на тэлеканале "Беларусь 5", сайце sport5.by і Youtube-канале АБФФ.







