У РАМАНА БЕГУНОВА — 300 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Нядзельны паядынак з "Нёманам" (0:1) аказаўся для капітана "бела-сініх" Рамана БЕГУНОВА 300-м у элітным дывізіёне чэмпіянатаў краіны.
Дэбют на такім узроўні адбыўся 14 красавіка 2012-га — у форме "Мінска" ў дамашняй сустрэчы з "Тарпеда"-БелАЗам.
Вось як выглядае расклад па клубах: "Мінск" — 87 (4 галы), сталічнае "Дынама" — 170 (11), "Тарпеда"-БелАЗ — 11, "Шахцёр" — 32 (4).
Віншуем дасведчанага абаронцу з юбілеем!







