У ФОКУСЕ ЎВАГІ — ПАДРЫХТОЎКА ДА СТАЛІЧНАГА ДЭРБІ
"Бела-сінія" цягам тыдня працавалі на клубнай базе ў Стайках, прычым ужо з хлопцамі, якія вярнуліся са зборных. Адзіным выключэннем з’яўляецца абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, які атрымаў пашкоджанне меніска ў паядынку налоўнай нацыянальнай каманды з супернікамі з Сан-Марына — і ўжо перанёс аператыўнае ўмяшальніцтва.
Падначаленыя Аляксандра Шагойкі вялі падрыхтоўку да сталічнага дэрбі. Набывайце квіткі анлайн!
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з адной з нядаўніх трэніровак мінскіх дынамаўцаў.


















