ТРЫА ДЫНАМАЎЦАЎ ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛА Ў ПЕРАМОЖНАЙ ГУЛЬНІ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, правяла першы з пары выязных кантрольных паядынкаў з равеснікамі з Казахстана. І ўзяла верх — 1:0.
На полі стадыёна "Намыс" у Шымкенце з’явілася тры гульцы мінскага "Дынама". Аляксея ЖЭЧКА замянілі на 72-й хвіліне, Арцёма САКАЛОЎСКАГА — на 79-й, а Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ быў узняты з лаўкі запасных на 68-й і адзначыўся галявым пасам.
Яшчэ адзін спарынг адбудзецца на той жа арэне ў нядзелю, 15 лістапада.
Фота: прэс-служба АБФФ







