ТРЭНЕРЫ "БЕЛА-СІНІХ" — З ЛІЦЭНЗІЯМІ PRO-UEFA
Сёння ў сталічным Доме футбола адбылася ўрачыстая цырымонія.
Групе трэнераў уручылі дыпломы і ліцэнзіі найвышэйшай катэгорыі — PRO-UEFA. Паспяхова гэтыя курсы прайшлі для прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — галоўнага трэнера Аляксандра ШАГОЙКІ і яго асістэнта Аляксандра ГУРЫНОВІЧА.
Адзначым, што навучанне цягнулася два гады, уключыла восем модуляў, у тым ліку стажыроўкі ў Турцыі і Швейцарыі, а завершылася фінальным майстар-тэстам.
Віншуем Аляксандра Аляксандравіча і Аляксандра Ўладзіміравіча і зычым максімальна плённай працы!
Фота: t.me/abffby







