"СПАДЗЯЮСЯ ЗРАБІЦЬ КРОК ДАЛЕЙ"
Героем аднаго з сюжэтаў чарговага выпуска праекту "Агляд тура", які штотыднёва выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5", стаў паўабаронца сталічнага "Дынама" Ўладзіслаў ПОЛАЗ (з адзнакі 28.24).
25-гадовы ўраджэнец Мазыра расказаў пра выступленні за родную "Славію", з якой у мінулым сезоне заваяваў чэмпіянатную бронзу, пра рашэнне далучыцца да нашага клуба, пра залатую гонку і шмат што яшчэ.







