"ШМАТ МЯЧОЎ У ТАКІХ ГУЛЬНЯХ НЕ ЗАБІВАЕЦЦА"
У нядзелю, 1 лістапада, "бела-сінія" ўскладнілі сабе вырашэнне задачы ў чэмпіянаце краіны-2026 у найвышэйшай лізе. У межах 27-га тура ў родных сценах не атрымалася папоўніць ачковую скарбонку ў паядынку з "Нёманам" — 0:1.
Прадстаўляем увазе заўзятараў відэаверсію пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Аляксандра ШАГОЙКІ.
Ролік размешчаны на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







