СЭЙВ АНДРЭЯ КУДРАЎЦА ПРЫЗНАНЫ НАЙЛЕПШЫМ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла індывідуальных лаўрэатаў па выніках 28-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
У спісе ёсць і прадстаўнік мінскага "Дынама". Андрэй КУДРАВЕЦ названы аўтарам найлепшага сэйва — класна парыраваў стрэл з блізкай адлегласці на 53-й хвіліне выязнога паядынку з "Віцебскам" (1:0).
Віншуем 23-гадовага брамніка і зычым плённай працы ў складзе нацыянальнай зборнай!







