ПЯЦЁРА ДЫНАМАЎЦАЎ — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ
Галоўную зборную нашай краіны чакаюць вырашальныя супрацьстаянні ў межах адборачнай кампаніі Лігі нацый-2027: у чацвер, 12 лістапада, — выязное з сан-марынцамі, у нядзелю, 15-га, — намінальна дамашняе з албанцамі.
Трэнерскі штаб на чале з Віктарам Ганчарэнкам уключыў у канчатковы спіс для падрыхтоўкі 25 футбалістаў, у тым ліку квінтэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Гэта галкіпер Андрэй КУДРАВЕЦ, абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Уладзіслаў КАЛІНІН, хаўбек Аляксандр СЯЛЯВА, форвард Карэн ВАРДАНЯН.
Пасля чатырох тураў становішча каманд у групе 1 дывізіёна С выглядае так: 1. Албанія — 9. 2. БЕЛАРУСЬ — 7. 3. Фінляндыя — 7. 4. Албанія — 0.







