ПРАЦУЕМ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
Наша галоўная каманда працягвае падрыхтоўку да заключнага адрэзку сезона. Нагадаем, што наступны афіцыйны паядынак "бела-сінія" правядуць у нядзелю, 22 лістапада, — дома супраць "Мінска".
На гэтым тыдні падначаленыя Аляксандра Шагойкі займаюцца на полі стадыёна "Дынама". Абойма далёкая ад аптымальнай — з-за ад’езду вялікай групы футбалістаў у зборныя.
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з адной з нядаўніх трэніровак.


















