ПОСПЕХ НА АПЕНІНАХ
Галоўная каманда нашай краіны згуляла выязны паядынак адборачнай кампаніі Лігі нацый-2027 з сан-марынцамі. І атрымала найважнейшцю перамогу — 2:0 з галамі на 13-й і 17-й хвілінах.
Унёсак у дасягненне выніку зрабілі два мінскіх дынамаўцы — абодвух уключылі ў стартавы склад. Апорнік Аляксандр СЯЛЯВА ў 20-м матчы за зборную быў заменены на 63-й, абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН — на 76-й з-за пашкоджання.
У паралельным супрацьстаянні квартэту 1 дывізіёна С албанцы дома адолелі фінаў — 2:0.
Заключная сустрэча чакае беларусаў у нядзелю, 15 лістапада, — намінальна дамашняя з апанентамі з Албаніі, якія ўзначальваюць табліцу "пулькі".
Фота: t.me/abffby







