ПЕРШАЯ ЛІГА: ЗАВЯРШЫМ СЕЗОН ДАЛЁКІМ ВЫЕЗДАМ
У суботу, 21 лістапада, рэзервісты мінскага "Дынама" закрыюць гульнявую праграму ў межах чэмпіянату краіны-2026 у Д2. Паядынак 34-га тура належыць правесці ў Доўбізна, што ў Камянецкім раёне, — супраць мясцовай "Нівы". Стартавы свісток на стадыёне "Гарадскі" (вул. Новая, 30) прагучыць у 14.00. Уваход вольны.
Нашы хлопцы з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (брамнік — у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асіставаць якому будуць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты — Андрэй Мінінкоў (Брэст). Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі. Дэлегат АБФФ — Яўген Капылоў (абодва — Мінск).
Жывая трансляцыя дасяжна на Youtube-канале АБФФ.







