ПЕРШАЯ ЛІГА: ЗАКЛЮЧНЫ Ў ГОДЗЕ МАТЧ НА "ЮНІ"
У сераду, 18 лістапада, наша рэзервовая каманда аддасць апошні ў сезоне каляндарны доўг, а разам з тым закрые праграму дамашніх паядынкаў у межах чэмпіянату краіны-2026 у Д2. У перанесенай гульні 28-га тура змагацца належыць з барысаўскім БАТЭ-2. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) прагучыць у 17.00.
Уваход вольны. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
Гаспадары выйдуць на газон у сініх майках і трусах (брамнік — у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Жодзіна на чале з Паўлам Каранцом, асістэнтамі якога будуць Віктар Фамін і Ўладзімір Русак. Чацвёрты — Сяргей Набокін. Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (абодва — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







