ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ ТАБЛІЧНАГА ЛІДАРА
У суботу, 7 лістапада, суровы гульнявы графік прапануе нашай рэзервовай камандзе новы сур’ёзны іспыт. У межах 32-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2 належыць у родных сценах змагацца са "Слуцкам-2024", які нацэлены на павышэнне ў рангу. Паядынак на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) пачнецца ў 13.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі апране сінія майкі і трусы (галкіпер — у чырвоным).
Прызначэне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асіставаць якому будуць Артур Серык і Сяргей Несцер. Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







