ПЕРШАЯ ЛІГА: ГАСЦЯВЫ ПАЯДЫНАК — НА СВАІМ ПОЛІ
У сераду, 4 лістапада, нашых рэзервістаў чакае перанесеная гульня 27-га тура чэмпіянату краіны-2026 у Д2. Змагацца з землякамі з "Юні Ікс Лабс" належыць намінальна на выездзе, але фактычна ў родных сценах — на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 18.00.
Уваход вольны. Запрашаем заўзятараў на трыбуны!
Футбалісты "Дынама"-БДУФК з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (брамнік — у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Кірылам Апановічам, асіставаць якому будуць Дзяніс Малашэнка і Андрэй Шунькін. Чацвёрты — Уладзімір Русакоў. Інспектар матчу — Юрый Дупанаў (усе — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







